BE RU EN

У Японіі вынайшлі кашалёк для шапаголікаў (Відэа)

  • 21.10.2013, 17:03

У Японіі рыхтуецца да выхаду ў продаж кашалёк, які не дазволіць траціць занадта шмат грошай.

Вынаходства прызначана для людзей, якія пакутуюць шапагалізмам. Кашалёк умее ўцякаць ад гаспадара і прасіць аб дапамозе, калі яго паспрабуюць адкрыць, паведамляе most-dnepr.info.

Каб уцякаць ад гаспадара, кашалёк абсталяваны невялікімі колцамі і відэакамерай, якая распазнае руку ўладальніка. Калі ж кашалёк удасца злавіць, ён пачне гучна крычаць аб дапамозе і прасіць: «Не чапай мяне!».

У тым выпадку, калі ўладальнік цуда-тэхнікі ўсё ж рызыкне ўзяць з кашалька грошы, то хітрая прылада адправіць справаздачу аб выдатках маме гаспадара. Таксама можна наладзіць адпраўленне дадзеных аб выдаткаваных грошах мужу або жонцы.

Апошнія навіны