BE RU EN

«Помста» і « Дзявочыя абяцанні» Фрэдры ў Купалаўскім тэатры

  • 21.10.2013, 13:55

22 кастрычніка на сцэне менскага тэатра імя Я. Купалы адбудзецца прэзентацыя беларускамоўных версій «Помсты» і «Дзявочых абяцанняў» Аляксандра Фрэдры.

Прэзентацыя беларускіх версій твораў геніяльнага пісьменніка эпохі рамантызму адбудзецца ў рамках Года польскай літаратуры, арганізаванага сумесна выдавецтвам «Логвінаў» і Польскім інстытутам у Менску. У сустрэчы, якую будзе весці Лявон Баршчэўскі, прымуць удзел перакладчыкі гэтых вядомых твораў - Андрэй Хадановіч і Марыя Мартысевіч, а таксама акцёры Купалаўскага тэатра. Свайго роду сюрпрызам прэзентацыі стане пастаноўка фрагментаў згаданых п'ес ў выкананні акцёраў тэатра імя Я. Купалы, рэжысёр - Мікалай Пінігін, паведамілі сайту charter97.org у амбасадзе Польшчы ў Беларусі.

Сустрэча адбудзецца на рэпетыцыйнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы 22 кастрычніка ў 18:00. Уваход вольны.

Апошнія навіны