BE RU EN

Фанаты «Гомеля» спрабавалі спалохаць футбалістаў БАТЭ

  • 21.10.2013, 13:06

На што толькі не ідуць заўзятары клубаў, каб здушыць баявы дух суперніка.

Гамяльчане напярэдадні матчу з БАТЭ зладзілі перфоманс прама перад аўтобусам барысаўскай каманды. Яны ўсталявалі труну з кавалкам мяса і жоўта-сінім шалікам супернікаў унутры.

Фота перфоманса апублікавана ў супольнасці GWF'89 у сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Запалохаць гасцей не ўдалося. Як вядома, ва ўчорашнім матчы барысаўчане выйгралі ў ФК «Гомель» з лікам 1:0. БАТЭ ўпершыню выступіў пад кіраўніцтвам новага трэнера Аляксандра Ярмаковіча, які замяніў Віктара Ганчарэнку, які нядаўна стаў настаўнікам расейскай «Кубані».

Апошнія навіны