BE RU EN

Дырэктар пінскага будтрэста будаваў дом за кошт арганізацыі

  • 21.10.2013, 12:13

Дом для гендырэктара пінскага ААТ «Будтрэст №2» будаваўся за кошт арганізацыі.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі, перадае БелТА.

Пінскім міжрайкамітэтам дзяржаўнага кантролю сумесна з упраўленнем КДБ па Брэсцкай вобласці праведзеная пазапланавая праверка ААТ «Будтрэст №2». Акрамя шэрагу негатыўных фактаў, выяўленыя выпадкі незаконнага прыцягнення работнікаў арганізацыі да будаўніцтва аб'ектаў генеральнага дырэктара. Пры гэтым уносіліся недакладныя звесткі ў дакументы, якія служалі падставай для налічэння зарплаты рабочым, якія ўзводзілі дырэктарскі дом і гаспадарчую пабудову.

Паводле дакументаў, работнікі будтрэста працавалі на розных аб'ектах Брэстчыны, хоць на самой справе яны будавалі для гендырэктара ў прыгарадзе Пінска. У выніку дзяржаўнай маёмасці нанесеная шкода на суму звыш Br60 млн.

Па прамежкавых выніках праверкі ў дачыненні да вінаватай службовай асобы ААТ «Будтрэст №2» узбуджаная крымінальная справа па частцы 2 артыкула 424 КК Рэспублікі Беларусь (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі).

Апошнія навіны