BE RU EN

Амерыканскі баскетбаліст распавёў пра вечарынкі Кім Чэн Ына

  • 21.10.2013, 10:47

На прыватным востраве дыктатара, як на Гаваях або на Ібіцы.

Амерыканскі баскетбаліст Дэніс Родман распавёў пра свой нядаўні візіт у КНДР, падчас якога ён правёў некалькі дзён на прыватным востраве паўночнакарэйскага лідара.

Пра гэта паведамляе ў панядзелак «Інтэрфакс» са спасылкай на брытанскую газету Daily Telegraph.

«Там (на востраве) як на Гаваях або на Ібіцы з той толькі розніцай, што ён (Кім Чэн Ын) - уладальнік усяго, што там ёсць», - прыводзіць выданне словы Родмана.

«Ён любіць, каб навакольныя яго людзі былі шчаслівыя. Каля яго ўвесь час знаходзяцца 50-60 чалавек. Гэта звычайныя людзі, якія п'юць кактэйлі і ўвесь час смяюцца», - дадаў ён.

На думку амерыканскага баскетбаліста, жыццё паўночнакарэйскага лідара падобнае на «першакласную вечарынку».

«Калі ты п'еш тэкілу, то гэта лепшая тэкіла. У яго (Кім Чэн Ына - ІФ) ўсё самае лепшае», - сказаў Родман.

Паводле яго слоў, у паўночнакарэйскага лідара таксама маецца 60-метровая яхта, якая ўяўляе сабой «нешта сярэдняе паміж паромам і круізным лайнерам «Дысней».

Апошнія навіны