Макс Корж выпусціў новы альбом
- 21.10.2013, 9:21
Папулярны беларускі музыка выпусціў новы альбом «Жыць у кайф», у які ўвайшлі 17 трэкаў.
Як і першы альбом, «Жывёльны свет», новы рэліз выпушчаны лэйблам Respect Production, піша ultra-music.
Папярэднічалі выхаду альбома некалькі новых сінглаў, уключаючы загалоўную кампазіцыю «Жыць у кайф», на якую быў зняты кліп. Па словах музыкі, новая праца атрымалася больш сталай і сур'ёзнай. Альбом прадаецца на iTunes і даступны для праслухоўвання ў сацыяльнай сетцы Вконтакте.
Канцэртная прэзентацыя альбома адбудзецца 2 лістапада на канцэрце ў «Менск-Арэне». Макс Корж стане першым беларускім музыкам, які дасць канцэрт на самай вялікай пляцоўцы краіны.