BE RU EN

Вікторыя Азаранка дапамагла бойфрэнду ўцячы з-пад арышту (Відэа)

  • 21.10.2013, 8:28

Беларуская тэнісістка знялася ў кліпе Рэдфу.

Спасылку на відэаролік Вікторыя Азаранка апублікавала ў сваім акаўнце ў «Твітэры». Ён зняты на песню «Lets Get Ridiculous». Гэта ўжо трэці сінгл з дэбютнага сольнага альбома Рэдфу «I Look Good Naked!», які рыхтуеца да выхаду.

У відэакліпе Вікторыя Азаранка гуляе ролю сцюардэсы на самалёце, у якім вязуць арыштаванага галоўнага героя роліка . Па сцэнары ён падманвае сваіх ахоўнікаў і шчасна пакідае паветранае судна.

Відэакліп здымаўся ў Аўстраліі.

Апошнія навіны