BE RU EN

Ноў-хаў у Гомелі: забараняльныя знакі наносяць на асфальт

  • 20.10.2013, 16:48

Гомельскія інспектары першымі ў краіне пачалі дубляваць на дарозе знак, які забараняе прыпынак і стаянку транспартных сродкаў.

Такім чынам, супрацоўнікі хочуць нагадаць аб недапушчальнасці парушэння Правілаў дарожнага руху кіроўцам, якія «не заўважаюць» знак, размешчаны ў традыцыйным месцы, пішуць «Гомельскія ведамасці».

Як распавёў намеснік начальніка ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Гарэлікаў, у першую чаргу вялікія чырвоныя «малюнкі» наносяць на галоўных транспартных артэрыях Гомеля: праспекце Леніна, Савецкай і Інтэрнацыянальнай вуліцах. Увага надаецца тым месцам, а іх пакуль вызначана 16, дзе ў гадзіны пік і ў працоўны час абцяжараны рух менавіта праз тое, што кіроўцы кідаюць свае аўтамабілі ў неналежных месцах. Гэтую свайго роду прафілактычную меру гомельскія дзяржаўтаінспектары апрабавалі першымі ў краіне.

Фота: interfax.by

Апошнія навіны