BE RU EN

Сан-Марына праводзіць рэферэндум аб уступленні ў ЕЗ

  • 20.10.2013, 15:33

У адной з самых маленькіх дзяржаў свету праходзіць рэферэндум аб далучэнні да Еўрапейскага звязу.

Рэспубліка, акружаная з усіх бакоў тэрыторыяй Італіі, вядомая як «падатковы прытулак», аднак пасля глабальнага фінансавага крызісу 2008 года ўрад паабяцаў зрабіць банкаўскую сістэму краіны больш празрыстай, паведамляе BBC.

30-ці тысячнае насельніцтва Сан-Марына падзялілася на два лагеры: адны больш не хочуць пазбаўляцца той перавагі, якую дае сяброўства ў ЕЗ; іх апаненты асцерагаюцца, што ў выніку ўступлення ў Еўразвяз у малюсенькую рэспубліку наляціць натоўп мігрантаў з іншых еўрапейскіх краін.

Апошнія навіны