BE RU EN

Парашутыстка павісла на дрэве - яе вызвалялі выратавальнікі

  • 20.10.2013, 13:41

Дапамога супрацоўнікаў МНС спатрэбілася спартоўцы з Цэнтральнага аэраклуба ДТСААФ.

У суботу яна здзяйсняла скачок з парашутам. Пры прызямленні стропы заблыталіся ў галінках дрэва, паведамляе прэс-служба МНС.

Званок паступіў у суботу блізу 18:00. Інцыдэнт адбыўся ў вёсцы Копішча Бараўлянскага сельсавета. Спартоўка здзейсніла скачок з парашутам з самалёта АН-2. Пры здзяйсненні скачку яна рана адкрыла парашут і яе знесла ветрам на асобна стаячае дрэва. Стропы парашута заблыталіся ў галінах, і дзяўчына павісла на вышыні 10 метраў.

Супрацоўнікі МНС правялі працы па спілоўцы галінак, з дапамогай аўталесвіцы парашутыстку знялі з дрэва. Яна не пацярпела, у шпіталізацыі не мае патрэбы.

Апошнія навіны