BE RU EN

Машыніст выпаў з кабіны цягніка маскоўскага метро

  • 20.10.2013, 12:39

Цягнік затармазіў сам.

Паліцыя высвятляе абставіны гібелі машыніста цягніка на Таганска-Чырвонапрэсненскім кірунку маскоўскага метрапалітэна. Паводле папярэдніх звестак, ён выпадкова выпаў з кабіны. Але навошта было адчыняць дзверы падчас руху - пакуль незразумела, піша «Інтэрфакс».

«Напярэдадні ў 22:33 на станцыю метро «Разанскі праспект», здзейсніўшы аўтаматычнае тармажэнне, прыбыў электрацягнік маршруту без асноўнага машыніста», - паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.

З яе слоў, праз дзве хвіліны машыніст электрацягніка, які рухаўся за ім, у перагоне паміж станцыямі «Кузьмінкі» і «Разанскі праспект» пад кантактнай рэйкай выявіў цела загінулага. Названае пакуль толькі яго прозвішча - Марозаў.

«Для падняцця трупа напружанне здымалася з 23:02 да 23:14. Мяркуецца, што Марозаў падчас руху выпаў у адчыненыя дзверы кабіны машыніста. Абставіны здарэння высвятляюцца», - сказаў суразмоўца агенцтва.

У прэс-службе ГУ МУС Масквы пацвердзілі факт выяўлення цела, піша РИА «Новости».

У якасці асноўнай версіі разглядаецца гібель у выніку няшчаснага выпадку, заявілі ў СК. У прэс-службе ГУ МУС Масквы сказалі, што ў кабіне цягніка не знаходзілася старонніх асобаў.

Апошнія навіны