BE RU EN

Эканоміка запаволілася: рост ВУП - усяго 1,1%

  • 20.10.2013, 12:33

Рост ВУП Беларусі паводле вынікаў за студзень-верасень 2013 года склаў 1,1%.

У параўнанні са студзенем-жніўнем ён не змяніўся, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У грашовым выражэнні ВУП за 9 месяцаў склаў 452,1 трлн рублёў, піша АФН.

Нагадаем, у студзені-ліпені 2013 года, таксама як і паводле вынікаў I паўгоддзя 2013 года, прырост складаў 1,4%. Паводле вынікаў пяці месяцаў эканоміка вырасла на 1,5%, чатырох - 2,9%, паводле вынікаў I квартала - 3,8%, студзеня-лютага - 4,6%, студзеня - 3,3%.

Беларускія ўлады прагназуюць рост ВУП на 8,5% у 2013 годзе.

Апошнія навіны