BE RU EN

Мінтранс атрымае за «Хаўер» $5 мільёнаў

  • 2.10.2013, 20:22

Мінтрансу кампенсуюць з бюджэту амаль Br49 млрд. выдаткаў на ліквідацыю наступстваў цыклона «Хаўер».

Такая пункт змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў №866 ад 1 кастрычніка, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.

Міністэрству фінансаў даручана выдаць гэтую суму са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне выдаткаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі. Пастанова №866 увойдзе ў дзеянне пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Такая сума была выдаткавана вясной на ліквідацыю наступстваў цыклона «Хаўер» на рэспубліканскіх аўтамагістралях, пра што сведчаць акты выкананых работ. Сродкі былі ў тым ліку накіраваныя на прыборку снегу з праезнай часткі, скід снежных валоў, функцыянаванне дарожнай і снегаўборачнай тэхнікі. «Паколькі цыклона тады ніхто не чакаў, і была выдаткаваная значная сума, гэтыя сродкі папаўняюць, каб можна было нармальна перажыць цяперашнюю зіму», - адзначылі спецыялісты.

Апошнія навіны