BE RU EN

Колькі прыйдзецца плаціць тым, хто трапіць пад «падатак на дармаедаў»?

  • 2.10.2013, 16:09

Непрацуючым беларусам прапанавалі цалкам аплачваць даціраваныя дзяржавай сацыяльныя паслугі.

Некалькі дзён таму гэтую ідэю агучыў намеснік міністра працы і сацзабеспячэння. Яна не новая: яшчэ ў 2011 годзе Лукашэнка прапаноўваў абавязаць тых, хто працуе за мяжой, аплачваць у поўным аб'ёме камуналку і медыцыну, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

«Мы, тыя, хто засталіся тут, плацім падаткі, утрымліваем ахову здароўя, камуналку. Мы не забараняем ехаць, але плаці тут», - сказаў тады кіраўнік.

Праўда, у той час падобнае новаўвядзенне ўсё ж такі не з'явілася. А цяпер чыноўнікі загаварылі пра тое, каб увесці падатак для тых, хто афіцыйна лічыцца непрацуючым (гэта значыць не плаціць падаходныя падаткі ў бюджэт)

Журналісты падлічылі, колькі тым, хто трапляе пад «падатак на дармаедства», прыйдзецца плаціць за...

…медыцыну

Зараз у дзяржаўных паліклініках платная кансультацыя ў тэрапеўта каштуе ад 50 да 60 тысяч рублёў, а кансультацыя ўрача-спецыяліста ў залежнасці ад яго кваліфікацыі і спецыялізацыі абыйдзецца ў сярэднім ад 50 да 66 тысяч. А, напрыклад, здаць агульны аналіз крыві можна прыкладна за 34 тысячы.

...электраэнергію

Калі аплачваць электрычнасць у поўным аб'ёме, то кілават-гадзіна будзе каштаваць 841,7 рубля. Атрымліваецца, калі беларус, які працуе і жыве ў кватэры з электраплітой, за 200 кілават заплаціць 95,8 тысячы па льготным тарыфе, то той, хто не працуе афіцыйна - 168,2 тысячы.

...ваду

Адзін кубаметр вады таксама абыйдзецца непрацуючым беларусам па максімуме - 7,9 тысячы. Атрымліваецца, калі па дзеючых цяпер льготных тарыфах дзесяць кубаметраў у месяц каштуюць 14,5 тысячы, то па поўным будуць каштаваць у некалькі разоў даражэй - 79 тысяч.

...праезд

Па словах міністра транспарту і камунікацый Анатоля Сівака, талончык у сталіцы павінен каштаваць не менш за 6 тысяч рублёў. Атрымліваецца, менавіта столькі павінны будуць плаціць за праезд непрацуючыя беларусы.

...вучобу

Зноў жа кампенсаваць выдаткі прыйдзецца цалкам. У мінулым годзе міністр адукацыі Сяргей Маскевіч прызнаўся, што дзяржава траціць на год вучобы бюджэтніка прыблізна 18 мільёнаў. А год вучобы ў БДУ абыходзіцца дзяржаўнай казне і таго даражэй - 30 мільёнаў.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны