BE RU EN

Міхаіл Грабоўскі: Эмоцыі проста перапаўняюць

  • 2.10.2013, 10:49

Аўтар хет-трыка ў стартавым матчы за «Вашынгтон» форвард Міхаіл Грабоўскі падзяліўся ўражаннямі пасля гульні з «Чыкага».

«Гэта мая першая афіцыйная гульня за «Вашынгтон». Эмоцыі перапаўняюць, усе чакалі пачатку сезона. Сёння абедзве каманды былі добрыя, але суперніку пашанцавала крыху больш. Мы павінны прааналізаваць нашы памылкі. І ў наступнай гульні нам трэба згуляць лепш.

Закінутыя шайбы? Мне проста трохі пашанцавала. Я апынуўся там, дзе трэба было, а Грын класна кідаў. «Вашынгтон» лідар па гульні ў большасці ў НХЛ. Усё, што ад мяне патрабавалася, так гэта знаходзіцца ў правільнай пазіцыі», - цытуе Грабоўскага Monumentalnetwork.com.

Фота: USA TODAY Sports

Апошнія навіны