BE RU EN

Гамяльчане знялі незвычайнае відэа аб сваім горадзе

  • 2.10.2013, 9:25

Калі прыгледзецца, то на ім можна ўбачыць архітэктурныя помнікі абласнога цэнтра.

Пад цікаўным вуглом зірнула на гомельскія славутасці крэатыўная група djo.by.

Відэаспадарожнік, які яны змайстравалі, некалькі адрозніваецца ад нудных і правільных фільмаў, якія прынята дарыць афіцыйным дэлегацыям. Нават з улікам таго, што ўвага гледача часам адцягваецца ад архітэктурных прыгажосцяў, ролік будзе карысны для пашырэння кругагляду асобаў пасля шаснаццаці гадоў, піша onliner.by.

У дадзеным дапаможніку аматары дойлідства могуць убачыць будынкі, якія фармуюць стыль горада, а таксама асноўныя вуліцы і аб'екты. У тым ліку плошчу Леніна і вуліцу Савецкую, цырк, кінатэатр Калініна, Лядовы палац і каскад азёр.

Апошнія навіны