BE RU EN

Канатаходцы скарылі Вялікую кітайскую сцяну (Відэа)

  • 19.10.2013, 17:49

Вядомы акрабат Вуксор Адзілі ды ягоны вучань прайшлі больш за 300 метраў над прорвай без страхоўкі.

Шырыня каната складала ўсяго 3 сантыметры, паведамляе тэлеканал «Россия 24».

Кітайскія экстрэмалы не проста прайшліся над прорвай, але яшчэ і выканалі акрабатычныя нумары. На стометровай вышыні Вуксор Адзілі станчыў, прайшоў з заплюшчанымі вачыма, і нават пасядзеў і паляжаў на канаце. А ягоны вучань павіс над прорвай уніз галавой.

Апошнія навіны