Журналіста выклікаюць на допыт за артыкул аб Драздах
- 19.10.2013, 8:44
Журналіст Віктар Фёдаравіч у дзень свайго нараджэння атрымаў позву з патрабаваннем з'явіцца ў Следчы камітэт.
Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
«У панядзелак выклікаюць ва УСК Мінскай вобласці, каб дапытаць у якасці сведкі крымінальнай справы аб «У забароненых Дроздах». Нібыта я апублікаваў матэрыялы УС. Гэта магло здарыцца, калі б я іх скраў з сейфа следчага ці ён бы мне даў справы пагартаць. Зрэшты не ў гэтым сутнасць. Патэлефанаваў следчаму, каб удакладніць час допыту. Удакладніў, тэлефон адключыў... Жонка напружылася: «Ну расказвай, куды зноў ўлез? Да нас зноў з ператрусам прыйдуць?» Як мог - супакоіў», - напісаў Віктар Фёдаравіч .
Прычынай выкліку на допыт стаў артыкул «Жарсці ў забароненых Драздах», апублікаваны два дні таму. У ім ішла гаворка аб парушэннях, дапушчаных пры будаўніцтве дамоў у Драздах.