BE RU EN

У Кунцаўшчыне забаранілі спартыўныя гульні і «любовь-морковь»

  • 18.10.2013, 17:45

Дзіўныя аб'явы можна ўбачыць у менскім мікрараёне Кунцаўшчына.

У прыватнасці, на адным з дамоў на вуліцы Адзінцова вісіць надпіс, які забараняе спартыўныя гульні, «тусоўкі» і «любовь-морковь», піша «Русский репортер».

Кансультацыю, як вынікае з аб'явы, можна атрымаць у найбліжэйшым аддзяленні міліцыі.

Нагадаем, расейскі часопіс сёння запусціў адмысловы праект пад назвай «Менск-24».

Больш за 170 журналістаў з Расеі і Беларусі на працягу 24 гадзін вядуць анлайнавую трансляцыю пра жыццё сталіцы нашай краіны і яе жыхароў.

Падобныя праекты ўжо праходзілі ў лістападзе 2011 года ў Новасібірску, у сакавіку 2012 года ў Казані, у верасні 2012 года ў Екацярынбургу, вясной 2013 года ў Уфе, а таксама больш чым у 15 гарадах Расеі ў лютым 2013 года ў рамках праекта «Нана-24».

Фота: expert.ru

Апошнія навіны