BE RU EN

Архану Зейналаву прад'явілі абвінавачванне

  • 18.10.2013, 17:31

Архану Зейналаву, затрыманаму па падазрэнні ў забойстве ў Бірулёва, прад'яўленае абвінавачванне.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

«Сёння Зейналаву прад'яўленае абвінавачванне па арт. 105 КК (забойства)», - заявіў афіцыйны прадстаўнік сталічнага глаўка СКР Сяргей Стукалаў.

Зейналаў не прызнаў сябе вінаватым у забойстве Ягора Шчарбакова, а таксама папрасіў вызваліць яго пад заклад. Пазней суд прыняў рашэнне аб яго арышце.

15 кастрычніка Зейналаў быў дастаўлены ў ГУ МУС Расеі па Маскве на верталёце з падмаскоўнай Каломны, дзе яго затрымалі пры падтрымцы супрацоўнікаў САБРа.

Апошнія навіны