BE RU EN

У цягніках даражэе пасцельная бялізна

  • 18.10.2013, 16:00

Кошт камплекту бялізны ў цягніках фарміравання Беларускай чыгункі змяняецца з 1 лістапада.

Пра гэта паведамляе прэс-служба БЧ.

У плацкартным і купэйным вагоне (акрамя фірмовых цягнікоў) ён складзе 10 400 рублёў. У плацкартным і купэйным вагоне фірмовых цягнікоў - 12 700 рублёў. У вагонах «СВ» усіх цягнікоў - 17 800 рублёў.

У кошт праязных дакументаў на праезд у міжнародных пасажырскіх цягніках, прычапных і бесперасадачных вагонах фармiравання Беларускай чыгункі ўключаецца кошт пасцельнай бялізны.

Падчас руху пасажыраў ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах сэрвісныя паслугі, у тым ліку пасцельныя прыналежнасці, індывідуальныя санітарна-гігіенічныя камплекты, прадастаўляюцца правадніком вагона па жаданні пасажыра.

Аплата паслуг, у тым ліку за камплект пасцельнай бялізны, у цягніках фарміравання іншых дарог ажыццяўляецца ў нацыянальнай валюце краіны прыналежнасці вагона.

Апошнія навіны