BE RU EN

МУС падтрымала рух «Стоп вырадкі»

  • 17.10.2013, 18:29

Гэта антыпедафільскі рух дзейнічае на мяжы фолу, заявіў прадстаўнік МУС.

17 кастрычніка намеснік начальніка ўправы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі (УНСГЛ) крымінальнай міліцыі МУС Беларусі Сяргей Каўтун заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску, што рух «Стоп вырадкі», які змагаецца з педафіламі, часам дзейнічае «на мяжы фолу», але дзяржава гатовая да канструктыўнага супрацоўніцтва з ім. Аб гэтым піша БелаПАН. 



Ён падкрэсліў, што было нямала фактаў, калі актывісты руху «Стоп вырадкі» пераступалі дапушчальную заканадаўствам мяжу: яны дзейнічаюць на мяжы фолу. Гэта радыкальны моладзевы рух. Яго нельга цалкам лакалізаваць, паколькі ён ідзе з народа».

Разам з тым прадстаўнік МУС адзначыў: «У нас ёсць станоўчы досвед канструктыўнага супрацоўніцтва, калі прадстаўнікі гэтага руху рэальна прыходзяць, садзяцца за стол і кажуць: «Мы хочам з вамі супрацоўнічаць і дапамагаць праваахоўным органам».

На ягоную думку, рух «Стоп вырадкі» можа і павінен спрыяць, каб у рамках прававога поля змагацца з педафіліяй. Такое канструктыўнае ўзаемадзеянне ўжо наладжана ў Гомельскай, Берасцейскай ды іншых абласцях, дадаў Каўтун.

Апошнія навіны