BE RU EN

Баўмгертнер чакае экстрадыцыі ў Расею

  • 17.10.2013, 16:30

Гендырэктар «Уралкалію» Уладзіслаў Баўмгертнер не настойвае на сустрэчах з прадстаўнікамі расейскай амбасады.

Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у чацвер дарадца амбасады РФ у Менску Уладзімір Марчукоў.

«Новых просьбаў аб сустрэчы з прадстаўнікамі амбасады ад Баўмгертнера не паступала. Верагодна, ён чакае хуткай экстрадыцыі ў Расею. Мы (амбасада) таксама не ініцыюем новых сустрэч», - сказаў прадстаўнік амбасады.

«На сустрэчы з консульскім супрацоўнікам, якая прайшла ў канцы верасня, ён пэўна даў зразумець, што не будзе асабліва настойваць на дадатковых сустрэчах», - дадаў Марчукоў.

Ён растлумачыў, што, «як правіла, у такіх сітуацыях консульскія супрацоўнікі высвятляюць, ці парушаюцца правы затрыманага, ці ёсць у яго скаргі». «У Баўмгертнера скаргаў і дадатковых просьбаў не было», - сказаў прадстаўнік амбасады.

«Цяпер пытанне Баўмгертнера знаходзіцца ў кампетэнцыі генпракуратур дзвюх краін. Ад іх будзе залежаць пытанне яго экстрадыцыі», - адзначыў Марчук.

Ён таксама паведаміў, што ў апошні час ад адвакатаў Баўмгертнера «таксама мала інфармацыі».

Раней паведамлялася, што Баўмгертнер папрасіў сваіх беларускіх адвакатаў не даваць каментароў.

Фота: ІТАР-ТАСС

Апошнія навіны