BE RU EN

Рассельгаснагляд дазволіў пастаўкі беларускай свініны

  • 17.10.2013, 12:46

Рассельгаснагляд зняў абмежаванні на ўвоз беларускай свініны, якія былі ўведзеныя ў верасні з-за афрыканскай чумы свіней.

«Аналіз інфармацыі аб мерах, якія прымаюцца беларускай ветэрынарнай службай па барацьбе з афрыканскай чумой свіней, а таксама вынікі праведзенай спецыялістамі Рассельгаснагляду праверкі беларускіх прадпрыемстваў па перапрацоўцы свініны, дазволілі зняць часовыя абмежаванні на пастаўку прадукцыі свінагадоўлі Менскага, Барысаўскага і Слуцкага мясакамбінатаў», - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Нагадаем, абмежаванні на пастаўкі ў Расеі беларускай свініны былі ўведзеныя 3 верасня. Успышкі АЧС былі зарэгістраваныя летам у Гродзенскай і Віцебскай абласцях Беларусі.

Апошнія навіны