BE RU EN

Беларускія навукоўцы стварылі імпартазамяшчальныя ізатонікі

  • 17.10.2013, 11:08

Спецыяльныя ізатанічныя напоі, якія павышаюць унутраныя рэзервы чалавека, гатовыя прапанаваць беларускія навукоўцы.

Навукова-практычны цэнтр НАН па харчаванні распрацаваў новую тэхналогію вытворчасці, асабліва актуальную для спартсменаў і тых, хто падвяргаецца значным фізічным нагрузкам, піша «Советская Белоруссия».

Навуковы супрацоўнік аддзела харчавання Ганна Зайцава пералічвае плюсы ізатанічных напояў: «Яны спатольваюць смагу, падтрымліваюць аптымальны баланс вадкасці ў арганізме і кампенсуюць страты электралітаў і вітамінаў, якія заўсёды адбываюцца пры ўзмоцненым потааддзяленні. Усе даследчыкі сыходзяцца ў меркаванні, што такія спецыяльныя спартыўныя напоі нашмат пераважней, чым простая вада».

Навінка раўнамерна забяспечвае арганізм энергіяй, паскарае працэсы аднаўлення, карэктуе водна-солевы баланс і станоўча ўплывае на нервова-цягліцавую каардынацыю. Што важна, ізатанічныя напоі не забароненыя медыцынскай камісіяй МАК, а каштаваць наша распрацоўка будзе на 25-50% менш, чым замежныя аналагі, піша газета.

Дарэчы, страта вадкасці вельмі хутка адбіваецца на самаадчуванні. Пазбавіўшыся ўсяго 1% вады, чалавек пачынае адчуваць смагу, 2% - губляе ў цягавітасці, 3% - адчувае недахоп сіл. А калі арганізм губляе звыш 5% вады, ужо прыкметна зніжаецца працаздольнасць: пачашчаецца пульс, узнікаюць апатыя, млоснасць і цягліцавая слабасць.

Апошнія навіны