BE RU EN

У Магілёве з'явіліся невядомыя дарожныя знакі

  • 16.10.2013, 21:32

На скрыжаванні Пушкінскага праспекта і вуліцы Чалюскінцаў арганізавалі рух паводле новай схемы і ўсталявалі незразумелыя з пункту гледжання ПДР знакі.

Пасля перацінання «шмідтаўскага» моста ў гэтым месцы змянілася схема руху транспартных сродкаў. Цяпер у кіроўцаў з'явілася магчымасць пры руху з Пушкінскага праспекта рабіць паварот налева ў кірунку Магiлёўскага рынку, піша мясцовы партал gorad.by.

Для рэгулявання руху паводле новай схемы быў усталяваны новы святлафор з дадатковай сэкцыяй, а таксама з'явілася два новыя, відавочна, прадпісальныя знакі - на адным з іх стрэлка паказвае налева (г.зн. можна ехаць толькі налева), на другім - направа (г.зн. можна ехаць толькі направа).

Праблема не толькі ў тым, што яны супярэчаць адзін аднаму, але і ў тым, што такіх знакаў у ПДР няма.

Фота: gorad.by
Фота: gorad.by

Апошнія навіны