BE RU EN

Ініцыятары «Народнага рэферэндуму» прэзентуюць сваю кампанію ў Брусэлі

  • 16.10.2013, 19:05

У рамках мерапрыемства адбудзецца дыскусія «аб сённяшніх тэндэнцыях у беларускім палітычным ландшафце».

Ініцыятары «Народнага рэферэндуму» 16 кастрычніка прэзентуюць сваю кампанію ў Бруселі. Мерапрыемства праводзіцца Еўрапейскім фондам у падтрымку дэмакратыі пры інфармацыйнай падтрымцы Офіса за дэмакратычную Беларусь, паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.

У прэзентацыі возьмуць удзел старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў і ягоны намеснік Андрэй Дзмітрыеў, намеснік старшыні руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

У рамках мерапрыемства адбудзецца дыскусія аб сённяшніх тэндэнцыях у беларускім палітычным ландшафце і планаў на прэзідэнцкія выбары 2015 года.

У паведамленні прэс-службы падкрэсліваецца, што ў наступныя 3 гады ў Беларусі павінны прайсці некалькі выбарчых кампаній. «Галоўным выклікам з'яўляецца тое, як прыцягнуць і ўцягнуць так званую «новую большасць»- прыкладна 60% беларусаў не падтрымліваюць існага прэзідэнта, але і не галасуюць за палітычную апазіцыю», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, ініцыятарамі «Народнага рэферэндуму» з'яўляюцца рух «За Свабоду», кампанія «Гавары праўду!» І Партыя БНФ. Да ініцыятывы таксама далучыліся Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і аргкамітэт Партыі свабоды і прагрэсу.

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны