BE RU EN

«Бірулёўскі забойца» нечакана забыў рускую мову (Відэа)

  • 16.10.2013, 16:02

Сёння Архана Зейналава, падазраванага па гучнай справе аб забойстве Ягора Шчарбакова, дапыталі.

На ламанай, але цалкам зразумелай рускай ён даў прызнальныя паказанні. Зрэшты, ужо праз пару хвілін падазраваны ў забойстве Ягора Шчарбакова, нечакана забыў рускую мову. І гэта пры тым, што ў Расеі ён пражыў 10 гадоў. Затрыманы стаў патрабаваць перакладчыка. Следчыя знайшлі чалавека, які дапаможа знайсці агульную мову з Зейналавым. Але складанасць у тым, што на азербайджанскі цяпер трэба будзе перакладаць і ўсе дакументы ў крымінальнай справе.

Хутчэй за ўсё, кажуць у СК, Зейналаў мае намер зацягнуць расследаванне крымінальнай справы, але пазбегнуць адказнасці яму не ўдасца. Як толькі пытанні з перакладчыкам будуць уладжаныя, следчыя адразу ж звернуцца ў суд з хадайніцтвам аб арышце падазраванага, перадае карэспандэнт НТВ Павал Сідзельнікаў.

Нагадаем, Архана Зейналава затрымалі напярэдадні ў Каломне ў ходзе спецаперацыі. Акружаны байцамі САБРа, ён адчайна супраціўляўся, і нават, калі аператыўнікі зашчапілі кайданкі, не супакоіўся.

Пра затрыманне Архана Зейналава ўжо даведаліся і яго бацькі ў Азербайджане. Бацька падазраванага распавёў, што сын звязваўся з ім за некалькі гадзін да таго, як быў схоплены аператыўнікамі. Магчыма, менавіта гэты званок дазволіў паліцыянтам выйсці на след меркаванага забойцы. Падрабязнасцямі тэлефоннай размовы Зейналаў-старэйшы не падзяліўся. Не выключана, што Архан, хаваючыся ад сышчыкаў, планаваў вярнуцца дадому.

Апошнія навіны