BE RU EN

Зборная Польшчы па футболе засталася без трэнераў

  • 16.10.2013, 15:59

Трэнерскі штаб зборнай Польшчы на чале з Вальдэмарам Фарналікам у поўным складзе адпраўлены ў адстаўку.

Пра гэта піша The Daily Mail. Рашэнне звольніць галоўнага трэнера было прынята адразу пасля ўчарашняй паразы ў матчы адборачнага турніру чэмпіянату свету-2014 са зборнай Англіі (0:2). Раней польская зборная прайграла камандзе Украіны (0:1).

У бліжэйшы час пра змену галоўнага трэнера будзе абвешчана афіцыйна. Пра тое, хто можа заняць пасаду настаўніка зборнай Польшчы, пакуль не паведамляецца.

Апошнія навіны