BE RU EN

Кенгуру паралізаваў працу аэрапорта ў Мельбурне (Відэа)

  • 16.10.2013, 15:32

Праца тэрмінала аэрапорта была блакаваная з-за выхадак кенгуру.

Жывёла, якая выпадкова заблукала на яго тэрыторыю, збіралася заскочыць на другі паверх будынка, але яе збіла машына, якая праязджала міма. Кенгуру тым не менш працягнуў свой шлях і пачаў скакаць па тэрміналу, заскочыўшы ў размешчаную там аптэку, паведамляе Reuters.

Відавочцы выклікалі ратавальнікаў, паліцыя тым часам заблакавала ўваход у аптэку. Каб супакоіць і вынесці жывёлу з тэрміналу, ветэрынарам прыйшлося ўкалоць яму транквілізатары. Затым кенгуру прысвоілі імя Сайрус у гонар аднаго з ратавальнікаў, піша NEWSru.com.

Сведкам пацешнага інцыдэнту стала аўстралійская камедыйная актрыса Джулія Морыс. «Я ў аэрапорце Мельбурна, і толькі што кенгуру заскочыў у аптэку», - напісала яна ў сваім акаўнце ў «Твітэры».

Як адзначаюць мясцовыя СМІ, будынак тэрмінала паветранай гавані знаходзіцца побач з зараснікамі, дзе жывуць кенгуру, таму жывёлы пастаянна спрабуюць трапіць у аэрапорт.

Апошнія навіны