BE RU EN

На МКАД цэментавоз сутыкнуўся з пасажырскім аўтобусам

  • 16.10.2013, 15:11

Аварыя адбылася сёння раніцай на 51-м кіламетры Менскай кальцавой аўтадарогі.

Сутыкнуліся грузавы аўтамабіль КамАЗ-53229 і аўтобус МАЗ-206, перадае агенцтва «Менск-навіны».

У выніку ДТЗ кіроўца грузавога аўтамабіля апынуўся заціснутым у кабіне. Работнікі МНС пры дапамозе адмысловай прылады вызвалілі пацярпелага. З чэрапна-мазгавой траўмай цяжкай ступені і ўдарамі цела ён дастаўлены ў Гарадскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Таксама пацярпеў адзін з 10 пасажыраў аўтобуса - яго з чэрапна-мазгавой траўмай лёгкай ступені даставілі ў 2-ю гарадскую клінічную бальніцу.

Прычыны ДТЗ высвятляюцца.

Апошнія навіны