BE RU EN

У намесніка старшыні «Вясны» нарадзіліся два сыны

  • 16.10.2013, 15:03

У сям'і праваабаронцы Уладзіміра Лабковіча сёння нарадзіліся два сыны.

Першы хлопчык важыць 3700 гр., а другі 2 900 гр.

«Мы вельмі шчаслівыя», - падзяліўся радаснай падзеяй Уладзімір Лабковіч.

«Плануем назваць сыноў Адамам і Янам. У нас наогул традыцыя называць сыноў імем Адам. У Алеся Бяляцкага сын Адам і ў Валянціна Стэфановіча», - паведаміў ён сайту charter97.org.

Жонка праваабаронцы Ніна адчувае сябе добра. Да нараджэння двайнятаў у сям'і ўжо было адно дзіця - дзяўчынка.

Фота: dw.de

Апошнія навіны