BE RU EN

BelToll папярэджвае аб збоях у працы

  • 16.10.2013, 13:16

Магчымыя збоі ў рабоце сістэмы BelToll 16 і 17 кастрычніка.

«Звяртаем увагу карыстальнікаў сістэмы BelToll на тое, што 16 і 17 кастрычніка 2013 года ў сістэме будуць праводзіцца тэхнічныя працы. У сувязі з гэтым магчымыя функцыянальныя абмежаванні сэрвісаў, якія прадстаўляюцца ў пунктах абслугоўвання кліентаў, спецыялістамі інфалініі +375 172 798 798, а таксама на сайце www.beltoll.by», - гаворыцца ў паведамленні аператара.

Аператар сістэмы BelToll рэкамендуе ўлічваць гэтую інфармацыю пры планаванні выкарыстання сэрвісаў сістэмы ў вышэйпаказаныя даты, а таксама прыносіць свае прабачэнні карыстальнікам за магчымае прычыненне нязручнасцяў.

Апошнія навіны