BE RU EN

Самалёт «Белавія» не змог паляцець у Калінінград

  • 16.10.2013, 11:42

У Нацыянальным аэрапорце Менск рыхтуюць да вылету самалёт рэйсам «Менск-Калінінград», які затрымліваецца з-за ўмоў надвор'я ў Калінінградзе.

«Самалёт В2 - 919 НАК «Белавія» затрымліваецца з вылетам з Менска ў Калінінград з-за складаных метэаўмоў у Калінінградзе», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у сераду ў Нацыянальным аэрапорце Менск. Па словах суразмоўцаў агенцтва, у цяперашні час самалёт рыхтуюць да вылету да месца прызначэння, ідзе пасадка пасажыраў.

«Усе астатнія авіярэйсы з Нацыянальнага аэрапорта сёння выконваюцца па раскладзе», - праінфармавалі суразмоўцы агенцтва.

Апошнія навіны