BE RU EN

СК: Менская настаўніца не вербавала школьніц у бардэль

  • 15.10.2013, 21:25

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці гучнай справы.

Паводле інфармацыі Следчага камітэта, у ёй праходзяць чатыры чалавекі - усе грамадзяне Беларусі: тры абвінавачаных і адзін падазраваны. Яны раней ужо прыцягваліся да адказнасці за сутэнёрства і стварэнне ўмоў для заняткаў прастытуцыяй, піша «Наша Нiва».

Следствам устаноўлена, што абвінавачаныя спрыялі ў падборы памяшканняў для прастытутак, арганізоўвалі іх ахову. Таксама яны рэкламавалі інтымныя паслугі, знаходзілі кліентаў і ўтрымлівалі памяшкання для заняткі прастытуцыяй.

У Следчым камітэце звярнулі ўвагу, што распаўсюджаная раней інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Сёння раніцай «Ежедневник» паведаміў, што настаўніца матэматыкі сталічнай гімназіі вербавала школьніц для заняткі прастытуцыяй.

Следчыя пацвердзілі, што адной з фігурантак справы з'яўляецца былая настаўніца. Але ўзаемасувязі паміж прафесійнай дзейнасцю педагога і ўдзелам у злачынстве не ўстаноўлена. Як і таго, што менавіта настаўніца займала вядучую ролю ў злачыннай схеме.

Апошнія навіны