BE RU EN

На мяжы з Польшчай адкрыюць два пешаходныя пераходы

  • 15.10.2013, 21:21

Пешшу мяжу з Польшчай можна будзе перайсці ў Кузніцы і Палаўцах.

Ініцыятыву іх адкрыцця падтрымала Міністэрства замежных спраў Польшчы, піша Gazeta Wyborcza.

Пешаходны пераход у Кузніцы адкрыецца ўжо восенню, а ў Палаўцаў - у наступным годзе.

На іх стварэнне выдзеленыя сродкі ў суме 900 тысяч злотых.

Ініцыятыва адкрыцця пешаходных пераходаў на польска-беларускай мяжы належыць грамадскай кампаніі Portal Europa. Яна таксама была падтрымана ўладамі Падляшскага ваяводства.

Раней паведамлялася, што перайсці мяжу з Польшчай пешшу можна будзе таксама і ў Бабраўніках, аднак адкрыццё пераходу там адкладаецца праз неабходнасць рэканструкцыі і пашырэння маста.

Апошнія навіны