BE RU EN

Мінсувязі налічыла 11 мільёнаў абанентаў мабільнай сувязі ў Беларусі

  • 15.10.2013, 18:34

Паводле Міністэрства сувязі ды інфарматызацыі, колькасць абанентаў мабільнай сувязі ў Беларусі склала 10.940.000.

Узровень пранікнення мабільнай рухомай электрасувязі ў краіне роўны 115,6 абанента на 100 жыхароў рэспублікі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце ведамства.

Цяпер мабільнай сувяззю ахоплена 98,4% тэрыторыі Беларусі, на якой пражывае 99,8% насельніцтва. Колькасць базавых станцый складае 16,2 тысяч, з іх стандарту UMTS - 5,2 тыс.

За дзевяць месяцаў 2013 абаненты адправілі больш за 1,14 млрд выходных SMS, або ў сярэднім 11,5 паведамленняў штомесяц кожны. Абанентамі адсылаецца блізу 16 MMS у хвіліну, усяго з пачатку года ў сетках мабільных аператараў адпраўлена прыкладна 6,3 млн MMS.

Апошнія навіны