BE RU EN

Стывен Сігал стаў тварам расейскай зброі

  • 15.10.2013, 17:51

Вядомы галівудскі акцёр Стывен Сігал стаў тварам расейскага вытворцы зброі ORSIS.

Больш за тое, у Маскве на магутнасцях зброевага завода будзе выпускацца новая высокадакладная снайперская вінтоўка ORSIS by Steven Seagal.

Гэта будзе буйнакаліберная снайперская вінтоўка пад магутны боепрыпас 408 СТ. Падобнае спалучэнне патрона і вінтоўкі дазволіць весці прыцэльны агонь на дыстанцыі да 3 кіламетраў, паведамляе «Інтэрфакс». Акцёр запэўніў, што як толькі вінтоўка будзе гатовая, ён яе выпрабуе асабіста і абавязкова выкарыстуе ў якасці гульнявой зброі ў сваім новым фільме.

Стывен Сігал спецыяльна прыехаў у Маскву. Каб наведаць выставу «Зброя і паляванне-2013», перадаюць "Вести".

На аб'яднаным стэндзе ORSIS і Tulammo Стывен Сігал раздаваў аўтографы і пазіраваў са зброяй. Ён будзе рэкламаваць не толькі новую снайперскую буйнакаліберную вінтоўку, але і патроны да яе, якія вырабляе Тульскі патронны завод.

Галівудскі акцёр пачаў страляць з дзяцінства. У арміі ён служыў у частках спецыяльнага прызначэння, дзе авалодаў таксама сакрэтамі рукапашнага бою. Любоў да зброі Стывен Сігал захаваў і пасля арміі. Яго хобі - прафесійная стральба. У акцёра сабраная цэлая калекцыя кароткаствольнай зброі, ганаровае месца ў якой займае кольт.

Стывен Сігал прызнаўся, што таксама хацеў бы разам з расейскімі зброевымі канструктарамі распрацаваць магутны кароткаствольны пісталет.

Фота: РИА «Новости»

Апошнія навіны