BE RU EN

Гары Паганяйла адзначыў юбілей аўтабіяграфічнай кнігай

  • 15.10.2013, 17:04

Прэзентацыя кнігі «Адвакацкія хронікі Гары Паганяйлы» прайшла ў Менску.

14 кастрычніка вядомаму беларускаму адвакату і праваабаронцу споўнілася 70 гадоў. У дзень юбілею ён прэзентаваў сваю аўтабіяграфічную кнігу «Адвакацкія хронікі Гары Паганяйлы». Павіншаваць імянінніка ў адно са сталічных кафэ прыйшлі шматлікія сябры і паплечнікі - юрысты, калегі па праваабарончаму цэху, палітыкі, журналісты, грамадскія лідары, перадае БелаПАН.

Гары Паганяйла нарадзіўся 14 кастрычніка 1943 года ў турме для рэпрэсаваных у Архангельскай вобласці. Яго маці, Лідзія Паганяйла, была абвінавачаная ў шпіянажы і здрадзе дзяржаве і кінутая за краты. У лагеры яна сустрэла будучага бацьку праваабаронцы - Пятра Сафронава, які таксама адбываў пакаранне. Праз некаторы час у няволі нарадзіўся будучы юрыст Гары. Затым быў дзіцячы дом і сустрэча з маці больш чым праз дзесяць гадоў.

Пасля службы ў войску Гары Паганяйла паступіў на юрфак БДУ. Атрымаўшы адукацыю, працаваў адвакатам, суддзёй, следчым, кіраваў юрыдычнай кансультацыяй, узначальваў Саюз юрыстаў Беларусі. З 1998 года - праваабаронца, намеснік старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэта.

Гарри Погоняйло отметил юбилей автобиографической книгой. Фото: БелаПАН

Апошнія навіны