BE RU EN

У Падмаскоўі затрыманы забойца з Бірулёва

  • 15.10.2013, 16:27

Падазраваны ў рэзанансным забойстве маладога чалавека затрыманы ў падмаскоўнай Каломне.

Пра гэта паведаміў РІА Новости прадстаўнік прэс-цэнтра МУС РФ.

«Падазраваны затрыманы супрацоўнікамі крымінальнага вышуку пры падтрымцы байцоў САХР, у цяперашні час ён дастаўляецца ў Маскву», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Забойства Ягора Шчарбакова ў нядзелю прывяло да масавых беспарадкаў у маскоўскім раёне Заходняе Бірулёва на поўдні Масквы. Ягор Шчарбакоў быў зарэзаны ўвечары 10 кастрычніка на вачах у сваёй дзяўчыны, а на распаўсюджаных кадрах з камеры назірання відаць, што забойца быў неславянскай знешнасці. Жыхары Бірулёва выйшлі на вуліцу з патрабаваннем знайсці забойцу, таксама яны выступалі за закрыццё мясцовай гародніннай базы, дзе, на іх думку, працуе шмат нелегальных мігрантаў, і ўзмацненне жорсткасці міграцыйнай палітыкі.

«Народны сход» скончыўся масавымі беспарадкамі, падчас якіх былі затрыманыя амаль 400 чалавек.

Раней паведамлялася, што падазраваны ў забойстве ў Бірулёва Архан Зейналаў Захіт Аглы з'яўляецца азербайджанскім таксістам.

Фота: РІА «Новости»

Апошнія навіны