BE RU EN

Азаранка: У Стамбуле цудоўная атмасфера падчас матчаў

  • 15.10.2013, 16:18

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка падзялілася сваімі чаканнямі ад Выніковага чэмпіянату WTA.

Ён пройдзе з 28 кастрычніка па 3 лістапада ў Стамбуле, піша сайт gotennis.ru.

«Выніковы чэмпіянат - адзін з лепшых турніраў у сезоне», - цытуе Азаранка афіцыйны сайт WTA. - Арганізатары спаборніцтваў у Стамбуле заўсёды гарантуюць цудоўны ўзровень падрыхтоўкі».

«З нецярпеннем чакаю новай сустрэчы з турэцкімі заўзятарамі. Атмасфера на ўсіх матчах проста цудоўная», - прызналася 24-гадовая спартсменка.

Апошнія навіны