BE RU EN

Курбан-байрам у Маскве адсвяткавалі 100 тысяч мусульманаў

  • 15.10.2013, 10:21

У Маскоўскай саборнай мячэці завяршылася святочная малітва ў гонар свята Курбан-байрам.

Па дадзеных сталічнай паліцыі, усяго на плошчы каля мячэці сабраліся 103 тысячы чалавек. Мерапрыемства прайшло без здарэнняў, цяпер вернікі разыходзяцца, піша Lenta.ru.

Па дадзеных «Інтэрфакса», на мерапрыемстве прысутнічалі амбасадары некалькіх арабскіх дзяржаў.

Як удакладняе РІА Новости, святочныя намазы ў Маскве здзяйсняюцца ў некалькіх мячэцях і на выдзеленых гарадскімі ўладамі дадатковых пляцоўках. Грамадскі парадак забяспечваюць каля чатырох тысяч паліцэйскіх, ваеннаслужачых унутраных войскаў і дружыннікаў.

Агенцтва адзначае, што ў людзей, якія прыйшлі на набажэнства, правяралі пашпарты і дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць у іх пастаяннай або часовай рэгістрацыі ў Маскве.

Курбан-байрам азначае заканчэнне хаджу і лічыцца галоўным святам у Ісламе. У гэты дзень мусульмане святкуюць ахвяру прарока Ібрахіма. Спачатку Алах загадаў яму прынесці ў ахвяру свайго сына, аднак потым дазволіў прынесці яму ў ахвяру ягня.

Курбан-байрам у Маскве адсвяткавалі 100 тысяч мусульманаў. Фота: РІА «Новости»
Курбан-байрам у Маскве адсвяткавалі 100 тысяч мусульманаў. Фота: РІА «Новости»
Курбан-байрам у Маскве адсвяткавалі 100 тысяч мусульманаў. Фота: РІА «Новости»
Курбан-байрам у Маскве адсвяткавалі 100 тысяч мусульманаў. Фота: Reuters
Курбан-байрам у Маскве адсвяткавалі 100 тысяч мусульманаў. Фота: Reuters

Апошнія навіны