BE RU EN

Грабоўскі стаў лепшым беларускім бамбардзірам НХЛ

  • 15.10.2013, 9:09

У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ «Вашынгтон» абыграў «Эдмантан» (4:2).

Беларускі форвард «Кэпіталс» вызначыўся 1 выніковым балам. На 34-й хвіліне матчу Міхаіл Грабоўскі асыставаў Брауэру, які зрабіў лік 4:1, піша goals.by.

Хакеіст стаў лепшым беларускім бамбардзірам НХЛ. За час выступлення за акіянам Міхаіл Грабоўскі набраў 223 ачкі ў 373 матчах, абагнаўшы Андрэя Касціцына, у якога 222 дзейсныя балы за 398 матчаў. Трэцім у спісе ідзе Руслан Салей з 204 ачкамі ў 917 гульнях.

Апошнія навіны