BE RU EN

Андрэй Канчалоўскі трапіў у ДТЗ у Францыі

  • 14.10.2013, 21:41

Аварыя адбылася 12 кастрычніка, у ёй пацярпела 14-гадовая дачка рэжысёра, яна знаходзіцца ў рэанімацыі.

Рэжысёр не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго адбылося лабавое сутыкненне з іншым аўтамабілем. Сур'ёзна пацярпела дачка Андрэя Канчалоўскага і Юліі Высоцкай Марыя Міхалкова-Канчалоўская. У гэты момант яна дастаўленая ў рэанімацыйнае аддзяленне шпіталя ў Францыі. Бацькі знаходзяцца побач з дачкой, паведамляе РБК.

Астатнія ўдзельнікі ДТЗ атрымалі нязначныя пашкоджанні.

Рэжысёр папрасіў прадстаўнікоў СМІ выявіць разуменне і не турбаваць сям'ю ў гэты няпросты момант.

Фота: okino.ua

Апошнія навіны