BE RU EN

Кіроўца-парушальнік страляў у менскага даішніка

  • 14.10.2013, 19:00

У Менску кіроўца зладзіў супраціў супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі і стрэліў у аднаго з іх з баявога пісталета.

Паводле звестак БелаПАН, інцыдэнт адбыўся пад поўдзень на вуліцы Кальцова ў Савецкім раёне сталіцы.

Як паведамляюць відавочцы, кіроўца «Форда» збіў пешахода, а калі прыехалі супрацоўнікі ДАІ, паспрабаваў схавацца на сваім аўтамабілі. Яго заблакавалі, пасля чаго мужчына стрэліў у работніка Дзяржаўтаінспекцыі з «Парабелума».

Падазраваны затрыманы. Супрацоўнік міліцыі, паводле папярэдніх звестак, не пацярпеў.

Афіцыйных каментароў з нагоды гэтага здарэння з боку МУС і Следчага камітэта пакуль няма.

Апошнія навіны