BE RU EN

Башар Асад: Нобелеўская прэмія міру павінна дастацца мне

  • 14.10.2013, 17:49

Сірыйскі дыктатар заявіў, што Нобелеўская прэмія міру павінна была дастацца яму, а не Арганізацыі па забароне хімічнай зброі.

Пра гэта Башар Асад сказаў у інтэрв'ю ліванскай газеце «Аль-Ахбар», перадае «Інтэрфакс».

Прэзідэнт Сірыі, каментуючы ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру АЗХЗ, жартаўліва адзначыў, што гэтая ўзнагарода па справядлівасці павінна была б дастацца яму. Газета адзначае, што доля праўды ў гэтым жарце ёсць: Башар Асад яшчэ ў 2003 годзе прапанаваў усім краінам Блізкага Усходу адмовіцца ад зброі масавай паразы, аднак сам не паспяшаўся рушыць услед сваім рэкамендацыям.

У Сірыі налічваецца 45 аб'ектаў, звязаных з хімічнай ваеннай праграмай. Былыя высокапастаўленыя чыноўнікі рэжыму пацвердзілі выкарыстанне зброі масавага паражэння супраць мірных жыхароў.

Нагадаем, кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў і дзяржсакратар ЗША Джон Кэры 14 верасня ў Жэневе ўзгаднілі парадак вывазу хімзброі з Сірыі або яе знішчэння да сярэдзіны 2014 года. Ён мяркуе, што Арганізацыя па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) выпрацуе адпаведны план, для рэалізацыі якога будзе прынятая рэзалюцыя РБ ААН.

Апошнія навіны