BE RU EN

Рэктар Віцебскага дзяржуніверсітэта загінуў у ДТЗ

  • 14.10.2013, 13:00

Рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Аляксандр Саладкоў загінуў сёння раніцай у ДТЗ у Менскай вобласці.

Аварыя адбылася каля 6:20 на 480-м км аўтадарогі М1 (Брэст - Менск - мяжа Расеі). Здарылася перакульванне машыны, паведамляе БелТА.

У сітуацыі, калі, па словах інспектараў ДАІ, нішто не прадвяшчала бяды, аўтамабіль ГАЗ- 2705 («Газэль») перакуліўся. Унутры знаходзіліся два чалавекі - рэктар і кіроўца. Аляксандр Саладкоў загінуў.

Праверку па факце ДТЗ праводзіць Следчы камітэт.

Апошнія навіны