BE RU EN

Ярмошына паляцела ў Сеул

  • 14.10.2013, 12:03

Неўяздная ў ЕЗ кіраўніца ЦВК Беларусі ўдзельнічае ў канферэнцыі ў Сеуле.

Як паведамляе сайт ЦВК, Лідзія Ярмошына ўдзельнічае ва ўстаноўчай канферэнцыі Асацыяцыі сусветных выбарчых органаў у Сеуле.

Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў удзельнічае ў канферэнцыі па запрашэнні Старшыні Нацыянальнай выбарчай камісіі Рэспублікі Карэя Лі Ін Бока.

Акрамя таго, Ярмошына возьме ўдзел у працы 6-й канферэнцыі Глабальнай выбарчай арганізацыі, якая будзе праходзіць з 15 па 17 кастрычніка.

Апошнія навіны