BE RU EN

Паўла Севярынца вызваляць раніцай 19 кастрычніка

  • 14.10.2013, 11:33

Сябры і паплечнікі збіраюцца сустракаць палітвязня.

У сустаршыні БХД, палітвязня Паўла Севярынца, які адбывае пакаранне за Плошчу ў спэцкамендатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна, у суботу, 19 кастрычніка, мінае тэрмін абмежавання волі, паведамляе прэс-служба Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

Нагадаем, Павел Севярынец быў арыштаваны на Плошчы Незалежнасці ў ноч з 19 на 20 снежня 2010 года, пяць месяцаў правёў у СІЗА КДБ («амерыканцы») і, па прысудзе суда Завадскога раёна горада Менска, 16 траўня 2011 года накіраваны ў Куплінскую спецкамендатуру № 7.

Сябры і паплечнікі Паўла збіраюцца сустракаць яго ў 10 гадзін у суботу каля будынка кантрольна-прапускнога пункту былога ваеннага гарадка каля «майстэрні мэталавырабаў».

Апошнія навіны