BE RU EN

Масавая зачыстка мігрантаў у Бірулёва

  • 14.10.2013, 11:12

Паліцыя правяла масавыя затрыманні мігрантаў у маскоўскім раёне Бірулёва Заходняе.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт «Ленты.ру» з месца падзей.

Некалькі сотняў прыезджых затрыманыя «для праверкі дакументаў» у раёне паміж гародніннай базай «Пакроўская» і мясцовым рынкам. Паліцыя дзейнічае досыць жорстка, затрымлівае і мужчын, і жанчын, а таксама спыняе аўтамабілі і правярае кіроўцаў. Затрыманых саджаюць у аўтобусы і вязуць у невядомым кірунку.

Па дадзеных РБК, у паліцыі разлічваюць затрымаць да тысячы нелегальных мігрантаў падчас зачысткі ў Бірулёва.

Нагадаем, учора на на поўдні Масквы, у раёне Заходняе Бірулёва, прайшоў народны сход супраць мігрантаў. Натоўп з больш чым 1000 чалавек пад правадырствам нацыяналістаў і футбольных фанатаў накіраваўся да гандлёвага цэнтру «Біруза», пачаў біць вітрыны і спрабаваў падпаліць будынак. Сітуацыя ў раёне абвастрылася пасля забойства 25-гадовага Ягора Шчарбакова. Па наяўнай інфармацыі, у ноч на 10 кастрычніка хлопца на вачах яго дзяўчыны зарэзаў прыезджы неславянскай знешнасці, у цяперашні час ён знаходзіцца ў вышуку.

Фота: Данііл Тураўскі / «Лента.ру»

Апошнія навіны